27 кастрычніка ў Ляхавічах вынеслі прысуд Генадзю (бацька) і Вячаславу (сын) Смірновым, якіх абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі і распаўсюдзе ўлётак. Генадзя таксама асудзілі за супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў (ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса) і публічную акцыю пратэсту ў горадзе. «Суд» прызначыў бацьку 2,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, а сыну Вячаславу — 2 гады «хімі»і.
На першым паседжанні ў абвінавачаных не было абаронцаў з прычыны адсутнасці сродкаў у нашай сям'і.
Генадзь ал жніўня знаходзіцца ў СІЗА і хутка будзе этапаваны ў калонію. На допытах ён не даваў паказанняў, нягледзячы на здзекі ў ІЧУ. Яго пазбаўлялі перадач, не выдавалі матрац і пасцель, у камеры ўвесь час гарэла святло, праводзіліся праверкі. Генадзю даводзілася спаць седзячы. Ён абвяшчаў галадоўку ў знак пратэсту.
22-гадовы Вячаслаў сваёй віны на так званым судзе не прызнаў і заявіў, што падвяргаўся жорсткаму абыходжанню ў зняволенні. Яго прымусілі абгаварыць сябе. На допыце на яго ціснулі, палохалі СІЗА і ўзбуджэннем іншых крымінальных спраў. На той момант хлопец суткі не еў, яго закоўвалі ў кайданкі.
Смірновы пасля выбараў актыўна ўдзельнічалі ў розных акцыях пратэсту. Бацька тры разы атрымліваў штрафы, адсядзеў суткі, а ў жніўні быў затрыманы па крымінальнай справе і з таго часу знаходзіцца ў зняволенні. Малодшая дачка Генадзя і сястра Вячаслава зараз цяпер даглядае пажылую бабулю. У маці Смірновых інваліднасць 2-й групы, таму бацька, які ўжо амаль паўгода знаходзіцца ў зняволенні, практычна сам выгадаваў двух дзяцей. Старэйшае дзіця цяпер таксама ў палоне ў рэжыма Лукашэнкі, а малодшая дачка адна вымушана браць на сябе вялізныя выдаткі, звязаныя з заключэннем самых блізкіх для яе людзей.
Да зняволення мужчын, сям'я Смірновых працавала па сезоне дома, займаліся продажам прадукцыі з асабістага агарода. Сын Вячаслаў таксама быў студэнтам, навучаўся па спецыяльнасці «аграномія» ў Баранавіцкім універсітэце і хацеў працягваць сямейную справу. На жаль, з прычыны выказвання сваёй грамадзянскай пазіцыі лёс сям'і склаўся зусім па-іншаму. Цяпер мы маем патрэбу ў дапамозе для таго, каб падтрымліваць Генадзя і Вячаслава ўсімі магчымымі спосабамі.
Якая сума неабходна?
2000 € — грошы неабходныя на падтрымку асуджаных (перадачы, спатканні, вітаміны), а таксама на дапамогу сям'і.