Вярнуцца да іншых Ініцыятываў

Падтрымка палітвязня Мікіты Сляпянкі

6 красавіка быў затрыманы гомельскі актывіст і адміністратар культурна-гістарычнага тэлеграм-канала Rezystans Мікіта Сляпянка. Канал Мікіты прызналі экстрэмісцкім фармаваннем, тым самым падмацоўваючы да дадзенага прызнання крымінальную справу, заведзеную на актывіста. Раней Мікіту затрымлівалі з 8 па 23 лютага па сфабрыкаванай справе. Цяпер, 4 красавіка, яму прыйшоў ліст, у якім заяўлялася, што ён мусіць з’явіцца ў суд 5 красавіка і забраць тэлефон, які быў канфіскаваны падчас арышту 8 лютага.

Мікіта фізічна не мог прыйсці ў суд, бо з'яжджаў па справах. Таму, 5 красавіка, бліжэй да 13.30, у яго кватэру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і праз маці паведамілі, што выклікаюць яго на допыт. Мікіта збіраўся сам туды прыйсці, але ў 7.41 6 красавіка ён адправіў паведамленне, што яго затрымліваюць.

«Мяне забіраюць. Няхай у цябе ўсё будзе добра, мілая. Поспехаў табе. І дзякуй за ўсё».

У момант напісання гэтага тэксту Мікіта ўжо больш за месяц знаходзіцца пад следствам у СІЗА. Яму неабходныя сродкі для таго, каб аплочваць адваката і набываць у турэмнай краме ўсё неабходнае для пражывання, бо перадачы, акрамя грошай і лістоў ад родных, яму не прыходзяць.

Якая сума неабходна?

800 € — аплата адваката і сродкі для пражывання ў СІЗА.