Дапамога бацьку-адзіночку, які спазнаў рэпрэсіі за сваю грамадзянскую пазіцыю

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

У жніўні 2020 года я спыніў бізнэс у знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў задоўга да забастовак. У сувязі з чым я страціў даход і магчымасць утрымліваць дзіця. Браў удзел ва ўсіх маршах і дваровых ініцыятывах.

Мяне затрымалі ўвосені на адной з акцыяў. Двое сутак да суда я правёў у чатырохмясцовай камеры, дзе было восем чалавек. У гэты час маё дзіця было адно і вельмі перажывала, бо я яму нічога не мог паведаміць, хоць і прасіў аб гэтым супрацоўнікаў. Быў асуджаны па 23.34. і аштрафаваны. Штраф не плачу з прынцыпу невінаватасці. Мяне выклікалі на допыт, дзе пагражалі, што на мяне ўжо заведзена крымінальная справа за абразу супрацоўніка міліцыі.

У дадзены момант бяру ўдзел у ініцыятыве раёна. Знаходжуся ў Беларусі і з'яжджаць не хачу, бо лічу, што маё месца на радзіме. Маю патрэбу ў дапамозе для забеспячэння добрых умоў для жыцця дзіцяці.

Якая сума неабходна?

1500 € — навучанне дзіцяці ў каледжы; адзенне і харчаванне; камунальныя паслугі.

:
€ 587
Збор завершаны. Сабрана: € 587