Дапамога інваліду 2-й групы

  • Гісторыя

Я, Сідаравіч І.Я. Маючы 2-ю групу інваліднасці па апорна-рухальнай сістэме (пасля аварыі ампутаваная левая нага вышэй за калена), разумеючы, што робіцца ў краіне пасля 9 жніўня 2020-га не мог не выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю разам з беларусамі.

Перадумовай гэтаму стала цкаванне сабакамі і незаконнае збіццё майго сына на цэнтральнай плошчы г.Маладзечна на вачах каханай дзяўчыны, сяброў і ўсяго горада. І ў далейшым неаднаразовае яго затрыманне і штрафы па арт.23.34.
Удзел у мітынгах, маршах пратэсту, ланцугах салідарнасці, фота і відэазваротах да беларускага народа, удзел у маршах людзей з неабмежаванымі магчымасцямі ў Мінску па чацвяргах быў яскравым выразам майго стаўлення да таго, што адбываецца ў краіне.

У лістападзе 2020-га мы з групай асобаў правялі перакрыцце цэнтральнай вуліцы г.Маладзечна з банэрам – «Пакуль у краіне беззаконне – супраціў наш абавязак». Двух хлопцаў арыштавалі на наступны дзень і да суда яны знаходзіліся ў СІЗА больш за 5 месяцаў. Мяне, майго сына і ягоную дзяўчыну арыштавалі ў канцы снежня па арт.342 ч.1 КК РБ. Утрымлівалі трое сутак у ІЧУ РАУС, далей да суда пад хатнім арыштам. Прысуд усім хлопцам 1,5 гады хіміі з накіраваннем, дзяўчыне сына 1 год хіміі з накіраваннем, а мне, улічваючы, што я інвалід 2-й групы — штраф 140 базавых велічынь, жанчыне з непаўналетнімі дзецьмі 160 б.в.

Яшчэ да рашэння гэтага суда на мяне была ўзбуджаная крымінальная справа па арт.369 КК РБ «абраза гонару і годнасці прадстаўніка ўлады». Канкрэтна: начальніка Маладзечанскага РАУС. Апеляцыйны суд у г.Мінску па першай маёй справе ўсім прысуд пакінуў без змен. Суд у дачыненні да мяне па арт.369 прысудзіў мяне да 1,5 года хіміі без накіравання, а таксама выплаціць маральную шкоду 1500 рублёў «зняважанаму і абражанаму маімі дзеяннямі, якія пацягнулі вялікія душэўныя пакуты, начальніку Маладзечанскага РАУС». Прыгавор знаходзіцца на абскарджанні.

Якая сума неабходна?

2000 € — Штраф 1350 еўра (140 б.в) па арт.342 ч, 1, 500 еўра на пакрыццё шкоды 1500 рублёў «зняважанаму і абражанаму».

:
€ 1 335
Збор завершаны. Сабрана: € 1 335