Дапамога Канстанціну Шульзе — былому палітвязню, які мае патрэбу ў лекаванні зубоў

  • Гісторыя

Мяне завуць Шульга Канстанцін. 15 снежня 2021 года да мяне дадому прыйшлі з ператрусам і затрымалі. Мне было прад'яўленае абвінавачванне ў парушэнні грамадскага парадку і ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях (артыкул 342 ч.1).

Першапачаткова мяне змясцілі ў карцэр на Акрэсціна, дзе я правёў дзесяць сутак. Потым я быў пераведзены ў СІЗА на вул.Валадарскага, дзе знаходзіўся роўна тры месяцы да пачатку суда. На судзе мне далі вырак — тры гады «хіміі» з накіраваннем. Усе канфіскаваныя рэчы, сярод якіх быў тэлефон і жорсткі дыск, мне, вядома ж, не вярнулі.

Не чакаючы пачатку зняволення, я прыняў рашэнне экстрана з'ехаць з краіны. На дадзены момант знаходжуся ў Польшчы і пражываю перыяд знаёмства і добраўпарадкавання ў новай краіне. Яшчэ да затрымання ў мяне былі вялікія праблемы са здароўем, я меў патрэбу ў лекаванні зубоў і хірургічных аперацыях. Усе ашчджэнні сыходзілі ў медыцыну. Пасля перыяду зняволення, я працягваю мець патрэбу ў аперацыі, аднак не маю на гэта сродкаў.

Буду вельмі ўдзячны кожнаму, хто зможа аказаць мне дапамогу на першы час пасля вызвалення.

Якая сума неабходна?

1500 € — арэнда жылля; лекаванне зубоў; аперацыя па выдаленні зуба мудрасці.

:
€ 920
Збор завершаны. Сабрана: € 920