Аляксея ведаюць многія жыхары Мінска дзякуючы арыгінальным вобразам ажыўшых залатых скульптур, у якіх ён прысутнічаў на гарадскіх святах. А Вераніка, жонка Аляксея, рабіла мужу касцюмы. У 2020 годзе Аляксей удзельнічаў у пратэстах: выступаў з тэатралізаванымі паказамі сваёй «Студыі залатога рэжысёра» і падпісаў адкрыты ліст дзеячаў культуры супраць гвалту. У верасні 2021 года актывісту паведамілі, што сілавікі пачалі паляванне на тых, хто падпісаў зварот, і арышт – толькі пытанне часу.
«Нам цудам хапіла часу, каб хутка аформіць усе дакументы, зрабіць тэсты на COVID-19, – успамінае Вераніка. – Мы з'ехалі, але спачатку толькі да мяжы».
На беларускай мяжы Вераніцы адмовілі ў выездзе, і яна, ужо амаль у паніцы, дабіралася ў Літву ў адзіночку. Пазней стала вядома, што на яе заведзена крымінальная справа за ўдзел у здымках ток-шоу «План Б» на тэлеканале «Белсат». Па ранейшым адрасе рэгістрацыі ў Беларусі ўжо некалькі разоў прыходзілі з ператрусамі.
У Вільні беларусы імкнуліся аднавіць нармальнае жыццё. Аляксей працягнуў выступаць на вуліцах у касцюмах, створаных Веранікай. Гэта быў іх адзіны заробак. Аднак у 2025 годзе праца практычна спынілася: з-за халоднай зімы, дажджлівай вясны і лета проста няма магчымасці выступаць на вуліцы. Грошай стала не хапаць нават на базавыя патрэбы.
«Мая праца – ствараць касцюмы для мужа, – кажа Вераніка. – Яго праца – выгульваць іх. Вось так і жывём ужо восем гадоў, але сёлета проста катастрофа з заробкамі. Усё, што мы змаглі адкласці на чорны дзень, ужо патрацілі і залезлі ў даўгі».
Сёння сям'я засталася без сродкаў: назбіраліся даўгі за арэнду, за садок, за страхоўку, а восенню дачка ідзе ў першы клас. Пры гэтым у Веранікі абвастрыўся артроз шыйнага і груднога аддзела. Праз павышанаю вільготнасць ёй цяжка ўставаць у раніцу: боль і скаванасць ператвараюць кожны дзень у выпрабаванне.
«Мы стараліся трымацца як маглі, – кажа яна. – Былі ўзлёты, былі падзенні. Але зараз мы ў яме і баімся, што без дапамогі салідарных людзей можам не выбрацца адтуль».
Сям'я просіць дапамогі на самае неабходнае: арэнду, прадукты, падрыхтоўку дзіцяці да школы і лячэнне.
Сума збору
€2300
€1300 – арэнда жылля на 3 месяцы
€250 – запазычанасць за дзіцячы сад
€150 – запазычанасць па сацскладах Sodra
€300 – падрыхтоўка дзіцяці да школы
€300 – абследаванне і лячэнне артрозу