Дапамога дудару Дзянісу Шматко, які мае патрэбу ў медыцынскім лекаванні

  • Гісторыя

Мяне завуць Дзяніс Шматко, я — дудар, і ўчора мне паставілі дыягназ «тромб падпахавай вены». Гэта значыць, што калі не вылеквацьзахворванне — наступствы могуць застацца на ўсё жыццё. Магчыма, давядзецца перастаць іграць на дудзе, чаго мне вельмі не хацелася б.

Музыкай я захапляюся з дзяцінства.  З'яўляюся кіраўніком музычнага гурта Lity Taler, на дадзены момант знаходжуся ў эміграцыі праз пагрозу рэпрэсій. Мая задача цяпер — вылекавацца. Я не ведаю, колькі будзе каштаваць поўны курс лекавання, і на колькі ён расцягнецца. Спадзяюся, што сродкаў хопіць для поўнай рэабілітацыі.  Буду вельмі ўдзячны кожнаму за падтрымку!

Усім дабра і святла. Жыве Беларусь!

Якая сума неабходна?

2060 € — лекаванне і лекі; аперацыя, калі яе давядзецца праводзіць.

:
€ 3 662
Збор завершаны. Сабрана: € 3 662