Мяне завуць Ігар Шкоба. 10.08.20 я быў жорстка збіты сілавікамі ў сваім горадзе за тое, што выйшаў падтрымаць наш народ у імкненні да сумленных і адкрытых выбараў. Актыўна ўдзельнічалі з сям'ёй у ланцугах салідарнасці, у маршы свабоды, пасля якога вышэйстаячае кіраўніцтва вырашыла мяне звольніць, паставіўшы перад фактам.
Працягваючы адстойваць свой пункт гледжання, я не магу працаўладкавацца да гэтага часу. Мы апынуліся ва ўмовах, якія не пад сілу мне і маёй сям'і. Ратуе тое, што можна знайсці сезонныя працы, але зімой з гэтым крыху больш складана. Неаднаразова звяртаўся на прадпрыемствы, але ў аддзеле бяспекі мне адразу адмаўляюць у працаўладкаванні.
Вымушана звяртаюся да вас па дапамогу і дзякую кожнаму неабыякаваму чалавеку, хто падтрымлівае беларусаў, якія рызыкнулі сваім здароўем, працай і дабрабытам. Цяпер мы пазбаўленыя права на вольнае і годнае жыццё, але мы не пазбаўленыя свайго гонару і годнасці. Дзякуй вам за дапамогу, дзякуючы вашай падтрымцы і салідарнасці мы ведаем і верым, што мы не адны!
Якая сума неабходна?
1485 € — Падтрымка сям'і, аплата запазычанасцяў па камунальных паслугах, збор дзіцяці ў садок.