Дапамога Іне Шырокай і яе дзецям

  • Гісторыя

Я — Іна Шырокая, гарадзенка, самотная шматдзетная маці пецярых дзяцей. Я актыўна выказвала сваю пазіцыю на працы — была загадчыцай адной з гарадзенскіх кавярняў, за што была звольненая праз палітычныя прычыны.

Я была ўпэўненая, што дзейнічаю законна і справядліва, удзельнічала ў шматлікіх ініцыятывах мірнага пратэсту, але ўвесну 2022г. мяне затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗ, пакінуўшы дома маіх непаўналетніх дзяцей пад апекай 77 гадовай мамы. Я думала, мяне вязуць на прафілактычную размову, але я правяла некаторы час на Акрэсціна, а потым — на Валадарскага (СІЗА #1). Там мне давялося знаходзіцца 3 месяцы і 20 дзён. Я стала «крымінальніцай» па народным 342.1 артыкуле, але на гэтым мая гісторыя з крымінальным пераследам не скончылася. Мне паабяцалі яшчэ некалькі крымінальных справаў за каментары ў тэлеграм і ўдзел у экстрэмісцкіх арганізацыях. Увесь гэты час мае дзеці знаходзіліся з маёй хворай мамай, у якой у выніку стрэсу знайшлі лімфасаркому. У сям'і ўсе разумелі, што я магу застацца за кратамі на шмат гадоў.

На судзе мне «пашанцавала» — я атрымала тры гады «хатняй хіміі», вялізны пазоў 169 тыс. бел.руб, арышт усёй маёй маёмасці. Пасля я ўцякла з Беларусі з дзецьмі, з адным заплечнікам за спінай і мінімумам рэчаў. Мае старэйшыя дзеці ўсё яшчэ вымушаныя хавацца і знаходзіцца не ў бяспецы, а я занесеная ў спіс экстрэмістаў пад нумарам 1712. Мама мая не вытрымала выпрабаванняў і я нават не змагла з ёй развітацца і пахаваць.

Цяпер я знаходжуся ў Польшчы з трыма непаўналетнімі дзецьмі і прашу дапамогі, бо пакуль я не магу працаваць у статусе чакання МА і не атрымліваю дзіцячай дапамогі. Сродкі неабходныя на арэнду жылля.

Якая сума неабходна?

3100 € — арэнда; камунальныя плацяжы; заклад за кватэру.

:
€ 2 697
Збор завершаны. Сабрана: € 2 697