Дапамога Даніілу Шайкоўскаму, які з'ехаў праз ціск і знаходзіцца без жылля ў іншай краіне

  • Гісторыя

Мяне завуць Шайкоўскі Данііл. Мая гісторыя, як і ў многіх, пачалася 9 жніўня 2020 года з затрымання на пратэстах супраць несумленных выбараў, пасля чаго я два гады спрабаваў адстойваць свае правы і сваю пазіцыю.

Усё пачалося з адлічэння з каледжа за мітынгі і адзіночныя пікеты. Я хадзіў на ўсе мітынгі і працягваю ўдзельнічаць ва ўсіх рухах. За гэта мяне папрасілі адлічыцца з каледжа, інакш паабяцалі вялікія праблемы, якія могуць узнікнуць у маіх бацькоў (на той момант мне не было 18 гадоў).

Далей я гэтак жа хадзіў і заклікаў уладу сысці. Потым мяне злавілі і даставілі ў ізалятар. Бо мне не было 18 гадоў, мяне адпусцілі, але запоўнілі ўсе мае дадзеныя, сказалі — «хутка ўсё даведаешся». Збілі дубінкамі і забралі ўсе мае ўпрыгожанні.

Далей праз тыдзень мне прыходзіць позва ў ваенкамат, за год да 18 годдзя, і пачынаюць паступаць пагрозы, званкі на тэлефон. Каля дома дзяжураць нейкія людзі. Я схадзіў у ваенкамат, дзе мяне выклікаў нейкі галоўны ваенкамата і сказаў, што ў мяне два варыянты: альбо я публічна прашу прабачэння, выдаляю ўсе допісы, падтрымліваю дзейную ўладу, адпраўляюся спакойна ў часць на службу, альбо — цытую: «пашанцуе, калі выжывеш».

Пасля гэтага 20 сакавіка я прыехаў у Кракаў. Жыву на вакзале. Пашанцуе, калі нехта прытуліць. У мяне няма сабой ні грошай, ні рэчаў. Буду ўдзячны любой падтрымцы.

Якая сума неабходна?

700€ — на хостэл на першы час, каб здолець уладкавацца на працу; ежа; адзенне.

:
€ 900
Збор завершаны. Сабрана: € 900