Ад жніўня 2020 года я актыўна ўдзельнічаў у пратэстах у Менску і не баяўся знаходзіцца ў самых гарачых кропках дзеля свабоды беларускага народа. Праз некаторы час дзяржава захацела адпомсціць мне за грамадзянскую пазіцыю, мужнасць і барацьбу за свабоду. Мне давялося прайсці праз арышты, допыты, суды. Некаторы час да пачатку суда я знаходзіўся ў турме, у якой, як усім вядома — не выконваецца ніводная з прыкмет гуманнасці.
У канчатковым выніку суд скараў мяне на адбыццё пакарання ў ВУАТ («хімію»). Таксама суд загадаў мне выплаціць велізарны матэрыяльны пазоў. На жаль, мае родныя і блізкія людзі не маюць магчымасці дапамагчы мне. Я застаўся адзін з гэтай бядой. Цяпер пачаўся мой тэрмін «хіміі», і пакуль я пазбаўлены волі — маю патрэбу ў сродках на пакрыццё элементарных чалавечых патрэб. Буду вельмі ўдзячны кожнаму, хто дапаможа мне на гэтым этапе жыцьця.
Якая сума неабходна?
1500 € — ежа, адзенне, лекі, праезд, камунальныя паслугі, бытавыя патрэбы.