Дапамога былому палітвязню з сям'ёй арандаваць жыллё і купіць адзенне да зімы

  • Гісторыя

Добры дзень!
Мяне клічуць Сяргей Моніч. Сам я з Заслаўя.

У 2020 годзе за пратэстныя надпісы я быў арыштаваны, прайшоў пабоі, прыніжэнні і катаванні. Як былы палітвязень я цярпеў праз пераслед і пасля вызвалення. Нам з сям'ёй атрымалася выехаць у бяспечную Літву, але зараз мы апынуліся ў цяжкім фінансавым стане і я звяртаюся да вас па дапамогу.

Тры гады я правёў у магілёўскай папраўчай калоніі №15. Адбываць тэрмін у гэтай калоніі было неверагодным выпрабаваннем для мяне як фізічным, так і маральным. Начальнік калоніі лічыў сябе вышэй за закон, цешыўся сваёй роляй ката і рэпутацыі злыдня. Аднаго ягонага слова было дастаткова, каб цябе пазбавіць усяго.

З самага пачатку я атрымаў статус «сур'ёзнага экстрэміста», а таму за ўвесь тэрмін у мяне не было ніводнага спаткання, мяне бязлітасна адпраўлялі ў штрафны ізалятар*, дзе я правёў агулам 150 сутак. У ШІЗА мне не дазвалялі ані шпацэраў, ані тэлефанавання блізкім, а ўмовы ўтрымання былі проста бесчалавечнымі: харчаванне беднае, узімку страшны холад. Я аказваўся там зноў і зноў з любой фармальнай нагоды, і гэтае катаванне, здавалася, будзе доўжыцца вечна.

У верасні 2023 года я выйшаў на волю, а праз паўтары месяцы зноў апынуўся за кратамі, на гэты раз па адміністрацыйным артыкуле. Праверка знайшла ў маёй перапісцы «няправільнае», на іх думку, паведамленне і адправілі ў ІЧУ. Гэтых 15 содняў у перапоўненай камеры ў катавальных умовах мне хапіла, каб зразумець, што трэба з'язджаць. Я разумеў, што яшчэ два парушэнні і я зноў пайду ў калонію. Таму, як толькі мяне выпусцілі, мы з сям'ёй узяўшы самае неабходнае, пакінулі Беларусь.

Знаходзячыся ў бяспецы ў Літве з сям'ёй, я адчуваю, што зрабіў правільна, што з’ехаў. Але ў мяне не было магчымасці падрыхтавацца да пераезду, а таму зараз мы апынуліся ў вельмі цяжкай фінансавай сітуацыі. Нам не хапае грошай, каб на бліжэйшы час зняць кватэру і падрыхтавацца да зімы, усё адзенне і абутак нашы засталіся ў Беларусі. Прашу падтрымаць нас, пакуль мы з жонкай і дзецьмі спрабуем адаптавацца ў новай краіне і незнаёмых абставінах.

Буду ўдзячны за любую пасільную для вас дапамогу!

*ШІЗА (штрафны ізалятар) у беларускай турме – гэта памяшканне, куды зняволеныя могуць быць змешчаныя за розныя парушэнні турэмнага рэжыму. Гэта своеасаблівая форма пакарання ўнутры турмы, якая прымяняецца да тых, хто парушае дысцыпліну або правілы, устаноўленыя адміністрацыяй. Заўвага BYSOL

Сума збору

€2500

€1500 – арэнда кватэры на тры месяцы
€600 – адзенне і абутак для сям'і да зімы
€400 – харчаванне, бытавыя выдаткі

:
€ 3 156
Збор завершаны. Сабрана: € 3 156