Дапамога беларускаму добраахвотніку вярнуцца да мірнага жыцця

  • Гісторыя

Добры дзень!
Мяне завуць Сяргей (імя ў мэтах бяспекі зменена, BYSOL мае ўсе ідэнтыфікацыйныя дакументы). Я — былы добраахвотнік ува Ўкраіне.

Да таго, як я стаў вайскоўцам, я жыў звычайным мірным жыццём у сябе дома ў Беларусі. Аднак я заўсёды падтрымліваў дэмакратычную супольнасць і нават браў удзел у некаторых акцыях. 2020 вывеў маю актыўнасць на новы ўзровень.

Пасля мноства мірных акцый, удзельнікам якіх я быў, супраць мяне і маіх блізкіх была распачатая крымінальная справа. Таму мы з сям'ёй прынялі рашэнне з'ехаць ўва Ўкраіну, дзе працягнулі змагацца за вольную Беларусь. Але вайна змяніла ўсе планы.

Я не мог застацца ўбаку, таму з першых дзён я ўдзельнічаў у баявых дзеяннях – у складзе добраахвотніцкіх фармаванняў, а яшчэ пазней – у УСУ (інтэрнацыянальны легіён) і ваяваў на розных напрамках.

Але ў нейкі момант я зразумеў, што прыйшоў мой час звольніцца з войска і заняцца мірным жыццём. Таму я сышоў са службы, і мы пераехалі ў мястэчка ў Польшчы да знаёмых.

На новым месцы я спрабаваў сам вярнуцца да мірнага жыцця і легалізавацца. Я вучыў мову і ўладкаваўся на працу. Аднак я зразумеў, што самому без дапамогі ўсё гэта цягнуць вельмі цяжка.
Па-першае, стан майго псіхалагічнага здароўя не дазваляе адэкватна глядзець на рэальнасць,
Па-другое, для многіх працадаўцаў тое, што я ваяваў, з'яўляецца не найлепшай рэкамендацыяй.

Адным словам, мне патрэбна дапамога.

Я хачу прайсці мінімальнае медыцынскае абследаванне, запісацца на заняткі з псіхолагам, а пасля гэтага падцягнуць мову і павысіць сваю кваліфікацыю, каб не перабівацца ўвесь час на падпрацоўках. Але самае галоўнае, я спадзяюся наладзіць свой побыт для нармальнай сацыялізацыі ў грамадстве.

Буду ўдзячны за вашу дапамогу.

Сума збору:

€3000

€250 – медыцынскае абследаванне
€500 – 10 заняткаў з псіхолагам
€350 – курсы павышэння кваліфікацыі
€400 – на бытавыя патрэбы і ежу, пакуль я буду вырашаць свае праблемы
€1500 – жыллё на 2 месяцы + дэпазіт

Сабрана:
€ 565 з 3 000