Дапамога сям'і Сяргея Сацука, палітвязня журналіста-расследавальніка

  • Гісторыя

Сяргей Сацук, журналіст-расследавальнік, былы рэдактар партала расследавальнік, быў затрыманы 08.12.2021 года. Вядомы сваімі журналісцкімі расследаваннямі ў сферы карупцыі ў вышэйшых эшалонах беларускай улады. Апошнія ягоныя расследаванні былі прысвечаныя карупцыі ў Міністэрстве аховы здароўя. Менавіта гэтыя журналісцкія расследаванні, а таксама яго артыкулы, прысвечаныя стаўленню ўлады да пандэміі, сталі рэальнай падставай для яго пераследу. 23.09.2023 года беларускі суд па сфабрыкаваным абвінавачанні скараў яго не толькі на працяглы тэрмін зняволення (8 гадоў пазбаўлення волі), але і на выплату штрафу ў памеры 16 000 беларускіх рублёў, а таксама на кампенсацыю дзяржаве сродкаў, нібыта здабытых злачыннымі шляхам (12 340 беларускіх) рублёў). Апеляцыйная інстанцыя не толькі чакана пакінула прысуд без змены, але і разглядала апеляцыйную скаргу Сяргея Сацука ў закрытым рэжыме, хаця першы суд быў адкрыты.

Сяргей Сацук пражываў у вёсцы за 20 км. ад Менска ў сваім невялікім доме, які ён будаваў некалькі гадоў сваімі рукамі і за які ён да гэтага часу яшчэ не сплаціў пазыкі. Разам з ім жылі жонка, якае мае інваліднасць і не працуе, дачка і ўнук.

У лік пагашэння фінансавых пакаранняў, накладзеных беларускімі ўладамі, накладзены арышт на сціплую ўжываную машыну Сяргея Сацука, якую незадоўга да свайго затрымання ён купіў у крэдыт (яшчэ не выплачаны сям'ёй). Без аўта сям'і будзе вельмі цяжка далей жыць у гэтым доме, бо ўлады істотна скарацілі рух аўтобусаў да гэтай вёскі, адпаведна ўнуку будзе практычна немагчыма дабірацца да школы, а дачцэ Сяргея — дабірацца да працы ў Менск. У якасці скрайняй меры (калі канфіскуюць машыну і іншую маёмасць), сям'я ўжо разглядае продаж дома. На апошнім спатканні са сваёй сям'і Сяргей Сацук вельмі прасіў паспрабаваць захаваць іх дом, які быў яго марай і першай нерухомасцю, якую яны змаглі набыць.

На выплату часткі спагнанняў сям'я знайшла грошы, але іх відавочна недастаткова.
Важная любая сума, якую атрымаецца сабраць.

Якая сума неабходна?

3100 € — названая сума — гэта частка з неабходных сродкаў, якія патрэбны для аплаты фінансавых спагнанняў, накладзеных на Сяргей Сацука.

:
€ 3 283
Збор завершаны. Сабрана: € 3 283