3 гады калоніі Дзяцуку Сяргею за абарону маці

  • Гісторыя

5 сакавіка мяне жорстка затрымаў АМАП за ўдзел у акцыі ў гонар 8 сакавіка. Сын за мяне заступіўся. Я адсядзела на ІЧУ, потым мне яшчэ суд прысудзіў штраф, які перавышае маю пенсію. Пасля вызвалення быў арыштаваны мой сын Сярожа па арт.364 за тое, што спрабаваў мяне абараніць.

3 гады калоніі за абарону маці. Калі я сядзела, ён спрабаваў перадаваць мне перадачы, але ніводную не прынялі. Цяпер я насіла яму паўгода перадачы кожны тыдзень у СІЗА-3. Цяпер яго адправілі ў калонію і мне стала зусім складана фінансава слаць яму пасылкі і тым больш ездзіць да яго.

Якая сума неабходна?

800 € — Прадукты, сродкі гігіены, бытавая хімія, канцэлярскія тавары, адзенне.

:
€ 820
Збор завершаны. Сабрана: € 820