Дапамога Бандарэнку Сяргею — палітычнаму бежанцу, асуджанаму за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

  • Гісторыя

У перыяд з 6.07.2022 па 21.07.2022 я знаходзіўся на Акрэсціна. 22 ліпеня, з гэтай жа прычыны, быў звольнены з працы. 28 кастрычніка быў зноў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, якія ў маім тэлефоне знайшлі «экстрэмісцкія» матэрыялы.

Я распаўсюдзіў фільм пра свайго стрыечнага брата Васіля Парфянкова (Сябро), які ваяваў у палку Каліноўскага і загінуў пад Лісічанскам 26-га чэрвеня. Тэлефон на месяц канфіскавалі для далейшага вывучэння. Супраць мяне распачалі справу за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. У тэлефоне было шмат Украінскай і БЧБ-сімволікі ды іншага, што супрацоўнікаў праваахоўных органаў прыводзіла ў шаленства. Я разумеў, што пасля вывучэння майго тэлефона суткамі ўсё ня скончыцца…

Мяне збіраліся везці ў ІЧУ на Скарыны 24, але потым адзін з супрацоўнікаў сказаў, што ІЧУ мяне не прыме і мне выклікалі хуткую. Завезлі ў ШХМД. Пасля шпіталізацыі я быў вымушаны экстранна бегчы.

У нядзелю мяне ўжо шукалі супрацоўнікі, якія дзяжурылі каля дома маёй мамы. З дапамогай беларусаў я выбраўся за межы РБ. У краіне, у якой я зараз знаходжуся — мне не дазволена афіцыйна працаваць паводле законаў знаходжання. Буду вельмі ўдзячны кожнаму, хто акажа мне першапачатковую падтрымку.

Якая сума неабходна?

1100 € — аплата жылля; купля зімовага адзення і абутку; лекі; прадукты харчавання.

:
€ 599
Збор завершаны. Сабрана: € 599