Дапамога беларускаму пісьменніку і журналісту Сяргею Антонаву

  • Гісторыя

Добры дзень!

Мяне завуць Сяргей Антонаў. Я беларускі журналіст і пісьменнік-фантаст.

Як фантаст я вядомы ўдзелам у праекце «Сусвет Метро 2033». З-пад майго пяра выйшла 9 раманаў гэтай серыі. Яшчэ адзін мой раман  «Стабілізатар. Менск 204» выдадзены ў Літве. Ён апавядае пра крах беларускай дыктатуры. Мае кнігі таксама выдаваліся ў Нямеччыне, Польшчы, Вугоршчыне, Паўднёвай Карэі.

Мая журналісцкая дзейнасць звязана з парталамі 6tv.by і Mogilev.media, дзе я расказваў пра падзеі ў Магілёўскай вобласці і вёў аўтарскую відэарубрыку. Акрамя таго, я быў рэдактарам незалежнай быхаўскай малатыражнай газеты «Стары замак».

У 2012 годзе я вылучаўся ў якасці кандыдата ад партыі БНФ на выбарах у беларускі парламент. Пазней у знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў я зняў сваю кандыдатуру.

29 лістапада мінулага года ў Беларусі быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем партал Mogilev.media, дзе я працаваў. А праз некалькі дзён, 6 снежня, у маёй кватэры і ў прыватнай фотастудыі, якая належыць майму сыну, супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы і канфіскавалі ўсю тэхніку. Мяне дапытвалі на працягу 8 гадзін, патрабуючы прызнацца ў супрацоўніцтве з парталам, і пагражалі працяглым тэрмінам зняволення. Пасля допыту мяне на два дні змясцілі ў Быхаўскі ІЧУ.

11 снежня я з дапамогай каманды BYSOL у экстраным парадку (амаль без грошай і з мінімумам рэчаў) выехаў з Беларусі. 26 снежня я даведаўся, што сілавікі затрымалі майго сына — цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА. Акрамя таго, супрацоўнікі КДБ прыходзілі да маёй састарэлай маці і тэлефанавалі сваякам, патрабуючы назваць маё дакладнае месцазнаходжанне.

Падрабязней маю гісторыю можна пачытаць вось тут.

Цяпер я знаходжуся ў Польшчы. Тут я падаўся на ўцякацтва і бліжэйшыя месяц-паўтара буду жыць у шэлтары для беларусаў. Але далей трэба ўладкоўвацца, а праблема ў тым, што месяц — гэта крытычна мала для вырашэння ўсіх пытанняў.

Я прашу фінансавай дапамогі, каб у мяне было больш часу для ўладкавання. Гэта дапаможа мне зняць стрэс ад раптоўнага пераезду, уключыцца ў журналісцкую працу і працягнуць пачаты мною новы раман.

Сума збору:

€2000

€1000 – жыллё на 2-3 месяцы
€1000 – бытавыя выдаткі і падушка бяспекі

Сабрана:
€ 1 452 з 2 000