Збор на ноўтбук для беларускага актывіста, які мае інваліднасць

  • Гісторыя

Добры дзень!
На сувязі каманда збораў BYSOL.

Сёння мы хочам расказаць вам пра хлопца з інваліднасцю, актывіста з Бабруйска. Яго завуць Сяргей, яму 42 гады. У 31 год у мужчыны пачало пагаршацца здароўя – лекары пасля абследавання выявілі ў яго хваробу Паркінсона і далі 3 групу інваліднасці, а пазней усталявалі нейрастымулятар.

Сяргей удзельнічаў у зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую і быў назіральнікам на выбарах. Праз 5 месяцаў, у студзені 2021 года быў рэйд, падчас якога сілавікі прыходзілі да многіх актывістаў з Бабруйска. У той дзень дашлі і да Сяргея. Яму ў кватэры адключылі электрычнасць і выламалі дзверы, пасля чаго мужчыну пасадзілі на суткі.

Яшчэ праз 2 месяцы, напярэдадні 25 сакавіка, Сяргея зноў затрымалі, калі ён ішоў па вуліцы адзін. На гэты раз прысудзілі 20 сутак. У параўнанні з мінулым разам, умовы ў ІЧУ моцна пагоршыліся, таму Сяргей разам з іншымі затрыманымі аб'явілі галадоўку.

Потым у Сяргея было яшчэ 2 ператрусы — летам і восенню — абодва па справе Зельцэра. Падчас аднаго з ператрусаў, калі сілавікі ўварваліся ў кватэру Сяргея, ён яшчэ дрэнна хадзіў пасля нядаўна перанесенай аперацыі па замене нейрастымулятара. Мужчыну паклалі на падлогу, ён страціў прытомнасць і ачуняў у ужо на канапе. Тады яго павезлі ў шпіталь, і лекары сказалі, што ў Сяргея быў перадінфарктны стан.

У верасні 2021 года Андрэй Зэльцэр, беларускі ІТ-спецыяліст і актывіст, быў забіты ў сваёй кватэры супрацоўнікамі КДБ. Смерць Андрэя выклікала шырокі рэзананс і стала адным з яркіх прыкладаў жорсткай тактыкі сілавых структур супраць меркаваных праціўнікаў рэжыму, што выклікала дадатковыя крытычныя ацэнкі як унутры краіны, так і на міжнародным узроўні – нататка BYSOL.

Пяты ператрус за год у Сяргея быў у лістападзе па справе аб абразе супрацоўніка міліцыі. Тады ў мужчыны знайшлі рэпост з Tribuna.com двухгадовай даўніны і далі 12 сутак за нібыта распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Пасля гэтага Сяргей вырашыў пакінуць Беларусь. Ён з'ехаў у Латвію і нейкі час жыў у цэнтры для уцекачоў. Цяпер мужчына аформіў дакументы на атрыманне інваліднасці і жыве ў сацыяльнай кватэры. Адзіная крыніца яго даходу – гэта невялікая пенсія, якую плаціць дзяржава. Таксама яму выдалі праязны на ўсе віды транспарту.

Аднак кампутар, які Сяргей прывёз з сабой з Беларусі, канчаткова зламаўся. Да нас звярнулася некалькі сябраў беларускай дыяспары ў Латвіі і папрасілі адкрыць збор на новы ноўтбук для Сяргея.

Дзякуй усім вялікі, хто далучыўся!

Сума збору:

€900

Столькі каштуе просты кампутар для Сяргея
https://www.euronics.lv/ru/it/noutbuki/noutbuki/82wu007rmx/lenovo-yoga-slim-6-14iap8-14-wuxga-oled-i7-16-gb-512-gb-swe-temno-seryj-noutbuk

:
€ 902
Збор завершаны. Сабрана: € 902