Добры дзень!
Мяне завчуць Сяргей (імя з меркаванняў бяспекі змененае, Фонд BYSOL мае ўсе ідэнтыфікацыйныя дакументы).
У 2020 годзе мяне звольнілі з МТЗ, дзе я працаваў, фармальна за прагулы. Але насамрэч мяне звольнілі за тое, што я ўдзельнічаў у мірных акцыях пратэсту. Пасля гэтага я з'ехаў у Польшчу. Аднак замацавацца ў чужой краіне ў мяне не атрымалася. Таму я вярнуўся дадому.
Але ў Беларусі іншая праблема. Справа ў тым, што звольненых за пратэсты не бяруць на працу ні ў адну дзяржаўную арганізацыю. Нават на самыя нізкааплатныя пасады ўладкавацца вельмі складана. А прыватнікі баяцца мець са мной справу, бо асцерагаюцца прыцягнуць да сябе ўвагу кантрольных органаў.
Адзінае выйсце, якое я цяпер бачу — гэта пайсці працаваць або кур'ерам, або таксістам. Але ў мяне няма пасведчання кіроўцы. І няма сродкаў, каб пайсці ў аўташколу. Таму прашу вас дапамагчы мне пакрыць выдаткі на навучанне.
Дзякуй!
Сума збору:
€500
BYN1200 навучанне + BYN400 на паліва