Дапамога сям'і былога палітвязня

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Добры дзень.

Мяне завуць Яўген [імя з меркаванняў бяспекі змененае, Фонд BYSOL валодае ўсімі пацвярджальнымі дакументамі]. Я былы палітвязень.

У снежні 2021 года да мяне дадому з ператрусам прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Мяне павезлі ў аддзел, а жонка і дзеці сталі сведкамі варварскага разгрому кватэры.

Мне прад'явілі абвінавачанне па артыкуле КК РБ 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Прычынай стаў каментар. Спачатку мяне змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ), а потым адправілі ў турму №1 г. Горадня.

Праз чатыры месяцы мне дадалі артыкул КК РБ 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), а маю справу накіравалі ў суд. Вынік — 2 гады папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

У калоніі асаблівае стаўленне да палітычных: усе спатканні забароненыя, перапіска толькі з жонкай і з мамай, званкі ў прысутнасці супрацоўніка, частыя ператрусы, а часам прапануюць абраць — вячэру ці патэлефанаваць дадому.

Пасля вызвалення мяне занеслі ў спіс экстрэмістаў. Цяпер я не магу знайсці нармальную працу і вымушаны ўвесь час адзначацца ў міліцыі. Мая сям'я таксама напакутавалася. Жонка ўлезла ў даўгі, бо самастойна не магла ўсё аплочваць (адвакат, лекаванне малодшага дзіцяці, крэдыты і т. д.)

Прашу дапамагчы аднавіцца і пачаць жыць далей. Дзякуй!

Сума збору:

€2100 Сабраць дзіця ў школу, запазычанасць па квартплаце, пеня па крэдыце.

:
€ 969
Збор завершаны. Сабрана: € 969