Дапамога сям'і, муж у якой скараны на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

25 лютага 2022 года я быў асуджаны па артыкуле 369 КК РБ на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у ВУАТ. Вырак суправаджаўся таксама неабходнасцю выплаты штрафаў.

Пасля абвяшчэння прысуду я вырашыў, што мы з жонкай з усім справімся, нягледзячы ні на што. Мая жонка мае групу па інваліднасці, за ёй патрэбен штодзённы дагляд. За час, што я знаходжуся ў няволі — ў жонкі назбіраліся вельмі вялікія даўгі, якія браліся па крэдытах.

Цяпер я вырашыў звярнуцца па дапамогу, бо жыць у абставінах, у якія нас паставіў рэжым — сапраўды цяжка. Мы будзем вельмі ўдзячныя кожнаму неабыякаваму чалавеку за падтрымку ў дадзены жыццёвы момант.

Якая сума неабходна?

2000 € — крэдыты; аплата сядзелкі; пагашэнне пазоваў.

:
€ 2 000
Збор завершаны. Сабрана: € 2 000