Дапамога сям'і Сарычавых

  • Гісторыя

Добры дзень, мяне клічуць Максім!

Асуджаны па артыкуле 369 КК РБ на 1 год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову. У жніўні 2020 года, пасля ўбачанага жаху, які адбываўся на вуліцах нашай краіны, у тэлеграм чаце «Слонім для жыцця» пад фатаграфіяй супрацоўніка на эмоцыях напісаў: «Ведаю гэтага вырадка!».

Першапачаткова быў прыгавораны да 1 года хатняй хіміі, але апеляцыйны суд прыгавор змяніў. Пакуль ішло следства і суды, жонка была ў становішчы. Цяпер дома мяне чакае яна з грудным дзіцем.

Дапамогі прашу для сваёй сям'і на набыццё сродкаў першай неабходнасці: памперсы, харчаванне і т. д.

Якая сума неабходна?

1320 € – Из расчета 100€ в месяц на питание, памперсы и одежду для малыша.

:
€ 2 103
Збор завершаны. Сабрана: € 2 103