У жніўні 2020 года я ўдзельнічаў у мірных мітынгах у горадзе Менску. 11.11.2021 быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗ па 342 артыкуле за ўдзел у маршы. Знаходзіўся пад вартай да 30 студзеня 2021 года на Акрэсціна і ў СІЗА-1, пасля чаго быў вызвалены па рашэнні суда пад падпіску аб нявыездзе на час апеляцыі. Нядаўна быў вынесены прысуд: тры гады «хіміі» з накіраваннем.
Даведаўшыся пра гэта, я быў вымушаны тэрмінова бегчы з краіны. Валанцёры дапамаглі мне выехаць і аплацілі транспарт. У Беларусі ў мяне засталася маці пенсіянерка, якую б мне хацелася падтрымліваць. Асабістых грашовых запасаў у мяне няма. У іншай краіне ў мяне няма знаёмых і працы.
Цяпер, знаходзячыся ў пошуку магчымасцяў працаўладкавання, маю патрэбу ў дапамозе для афармлення страхоўкі, праезду і харчавання.
Якая сума неабходна?
600 € — дапамога ў аплаце праезду, тэлефоннай сувязі, афармлення страхоўкі і набыцця прадуктаў.