Дапамога рэпрэсаванай сям'і лекара з Бабруйска Міхаіла Самборскага

  • Гісторыя

Мяне завуць Міхаіл Самборскі.

Я дзіцячы лекар з Бабруйска. Працаваў у паліклініцы і ў гарадской дзіцячай больніцы.

Са жніўня 2020 года я ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і быў валантэрам ByProsvet (аб'яднанне самвыдату Новай Беларусі), дапамагаў палітвязням, а таксама праводзіў навучальныя заняткі па першай медыцынскай дапамозе.

У снежні 2022 года мяне без прад'яўлення абвінавачанняў і без якога-небудзь афармлення затрымалі супрацоўнікі КДБ. Яны прапанавалі «супрацоўніцтва» (вярбоўку) пад страхам турэмнага тэрміну для мяне, маёй жонкі і канфіскацыі дзяцей.

Нягледзячы на татальны кантроль, я знайшоў магчымасць паведаміць аб тым, што здарылася калегам і папярэдзіць іх аб магчымым затрыманні. Пасля чаго я бег з сям'ёй з Беларусі. Спачатку ў Арменію, а потым у Польшчу.

У выніку я пазбавіўся амаль усёй маёмасці і працы.

Патрэбная дапамога для набыцця школьных прыладаў дзецям. У нас дзве дзяўчынкі 6 і 13 год. Таксама нам трэба купіць цёплае адзенне і абутак да зімы.

Сума збору:

€800

Набыццё школьных прыладаў – €200;
Цёплае адзенне і абутак на 4-х чалавек – двое дарослых і двое дзяцей – €600.

:
€ 4 560
Збор завершаны. Сабрана: € 4 560