Дапамога сям'і палітвязня Сальмановіча Дзяніса

  • Гісторыя

Чорны крумкач ​​прыляцеў у маю сям'ю ў ліпені 2021 года. У гэты час паступіў званок на мой нумар з РУУС з запрашэннем на размову для абмеркавання майго актыўнага ўдзелу ў сацсетках і ўдзел у маршах. Спасылаючыся на кавід, я адклала размову на 2 тыдні. 2 месяцы я пражывала ў знаёмых. Як і ўсе, чакала і верыла, што ўсё скончыцца. 04.10.21 года ў маю хату ўварваўся ГУБАЗіК, яны затрымалі майго сына і на той момант непаўналетнюю дачку. У доме і на лечішчы быў праведзены ператрус. Толькі пасля таго, як ГУБАЗіК дамогся ад майго сына прызнальнага пакаяння на відэа — яны адпусцілі маю дачку.

Вось так яны робяць з нашых дзяцей, родных і блізкіх — злачынцаў. Мне давялося з'ехаць, дома засталося дачка-студэнтка і муж. Праз 4 месяцы давялося з'ехаць майму мужу. Дачка адмовілася, яна вельмі хацела працягнуць вучобу. Таксама трэба было падтрымліваць Дзяніса.

У Польшчы мы здымаем пакой, я працую, а вось майму мужу знайсці працу пакуль не атрымлівацца. Бо яму 62 гады — яго здароўе жадае лепшага. Некалькі гадоў таму ён перанёс інсульт і ўсе апошнія падзеі пагоршылі ягонае здароўе. Так атрымліваецца, што мы выжываем за адзін мой заробак, перасылаем грошы дачцэ для аплаты камуналкі, пражывання і закупкі перадач для сына. Аплочваем тут пакой.

На жаль, пасля выраку суда да нашага складанага фінансавага становішча дадаўся штраф 6.400 руб і пазоў на 33.000 руб. Ён яшчэ будзе разглядацца і, магчыма, атрымаецца яго паменшыць. Вымушана звярнуцца па дапамогу. Буду ўдзячная ўсім добрым людзям.

Якая сума неабходна?

2600€ — дапамога сям'і палітвязня на аплату адваката, перадач і бандэроляў.

:
€ 1 468
Збор завершаны. Сабрана: € 1 468