Сакавец Сяргей Аляксандравіч — 29-гадовы галоўны энэргетык, які вёў Instagram на 15 тысяч падпісчыкаў і пісаў вершы. Упершыню Сяргея затрымалі ў кастрычніку 2020 году на Маршы Гонару. У той раз усё скончылася штрафам. Аднак 21 верасня 2021 года Сяргей быў затрыманы паўторна, проста на працоўным месцы. Яго асудзілі на 10 сутак і змясцілі ў Акрэсціна за падпіску на экстрэмісцкі канал «Рэальная Беларусь». У той дзень, пасля здзейсненага затрымання, у кватэры правялі ператрус. Сілавікі забралі ноўтбук і тэлефон, які Сяргей набыў у растэрміноўку. Пасля ператрусу яму прыйшлося выплаціць грошы за 3 месяцы растэрміноўкі ў становішчы, калі сілавікамі былі канфіскаваныя ўсе крыніцы даходу.
У дзень, калі Сяргей меўся выйсці на волю, яму распачалі крымінальную справу па арт. 342. Ён правёў яшчэ 10 сутак на Акрэсціна. 11 кастрычніка 2021 года быў пераведзены ў СІЗА №1 на Валадарскага, бо расследаванне працягвалася. На адваката было патрачана 2 тысячы бел. руб. На дадзены момант суд яшчэ не прайшоў і невядома, колькі фінансаў спатрэбіцца для аплаты паслуг адваката. Сам адвакат нічога не кажа, бо з яго ўзялі падпіску аб неразгалошванні.
Цяпер Сяргей знаходзіцца ў СІЗА ўжо 5 месяцаў. Так як сілавікі забралі ўсе грошы Сяргея, ягонай маці даводзіцца плаціць крэдыт на ягоную машыну ў суме 220 рублёў, а яе пенсія складае 258 рублёў. Спачатку мама спраўлялася з усімі аплатамі, бо зарабіла за лета на грыбах і ягадах, але ў дадзены момант не ў сілах аплочваць крэдыт і адваката. За 5 месяцаў Сяргей напісаў больш за 44 вершы, прачытаў 40 кніг, вучыць ангельскую мову, малюе малюнкі сваім сукамернікам, іх жонкам і дзецям.
Сяргей піша ў лістах, што вельмі перажывае за грошы, якія забралі сілавікі. Ён піша, што пра іх можна забыць, іх ніхто не верне, а ягонай маці даводзіцца аплачваць крэдыт. Сяргею і ягонай маці не пад сілу справіцца з цяперашнім становішчам і яны просяць аб дапамозе ўсіх неабыякавых.
Якая сума неабходна?
1100 € — пагашэнне крэдыту; паслугі адваката; перадачы ў СІЗА.