Пасля затрымання сілавікамі ў Юліі Сахарук здарыўся інсульт. На дадзены момант яна мае патрэбу ў рэабілітацыі, бо мае 4 дзяцей, якія любяць і чакаюць маму.
Цяпер Юлія знаходзіцца на рэабілітацыі ў Польшчы, адзін месяц знаходжання ў рэабілітацыйным цэнтры абыходзіцца ў 15000 злотых.
На дадзены момант Юлія пачынае патроху хадзіць, праблемы яшчэ не скончыліся і рука яшчэ не працуе належным чынам. Трэба працягваць рэабілітацыю і на гэта патрэбны сродкі. На дадзены момант муж не можа працаваць, бо даглядае жонку.
Фізіятэрапеўты кажуць, што як мінімум трэба яшчэ 3-4 месяцы рэабілітацыі для таго, каб Юля магла абыходзіцца без апекі і самастойна жыць.
Якая сума неабходна?
11000 € — 3 месяцы знаходжання ў рэабілітацыйным цэнтры.