Нас затрымалі з сябрамі 29.09.2020 каля аўтамабіля супрацоўніка, які мы пашкодзілі. На месцы ўжо чакалі супрацоўнікі ГУБАЗ і САХР, бо ў наш чат, дзе мы перапісваліся — ўжо праніклі прадставілі органаў, якія чэрпаюць інфармацыю.
Пры затрыманні нас збівалі, два чалавекі апынуліся ў шпіталі. Мне зламалі пальцы, рэбры, моцна траўмавалі дубінкай левую руку, білі няспынна шокерам, стралялі і патрапілі двума кулямі (мабыць, гумовымі) у грудзі і правую руку. Сядзеў я сем месяцаў на Валадарцы і Жодзіне, асудзілі на 2 гады і 1 месяц, якія я адбываў у ВК-22. Спачатку мяне канкрэтна цкавалі, не пакідалі ў спакоі. Шмат часу правёў у ШІЗА ў адзіночцы, менш за 10 сутак не давалі. Працаваў па 15 гадзін у сталовай. Праз некаторы час адчапіліся, бо прыбыла шмат новых палітычных. Вызваліўся 30.07.2022.
Пасля вызвалення разам з жонкай і дачкой мы экстрана пакінулі Беларусь, бо ціск не заканчваўся нават на волі. Я не станавіўся на ўлік пасля калоніі, як схільны да «экстрэмізму», і маёй жонцы, якая цесна размаўляла з жонкай аднаго палітвязня, сталі тэлефанаваць утоеныя нумары, пад сумнеўнымі падставамі спрабавалі патрапіць у кватэру, калі яна была адна з дзіцем. Выбіраючы бяспеку, мы экстрана з'ехалі ў Беласток, узяўшы з сабой толькі самае неабходнае.
Цяпер мы знаходзімся на этапе адаптацыі і працаўладкавання ў новай краіне. Будзем вельмі ўдзячныя кожнаму за праяўленую салідарнасць і падтрымку.
Якая сума неабходна?
550 € — аплата арандаванай кватэры.