Я Сафонава Жанна, жонка Сафонава Дзмітрыя. Мой муж быў актывістам страйкаму БМЗ у 2020г. Пасля ўзбуджэння ў дачыненні да яго крымінальнай справы ён быў вымушаны пакінуць краіну і пераехаў у Польшчу.
23 траўня яго не стала.
З родных засталася я, 2 сыны, брат і пажылыя бацькі. Вельмі жадаем вярнуць цела на радзіму, дзе ён быў шчаслівы, пахаваць на роднай зямлі.
Буду ўдзячная кожнаму, хто зможа аказаць падтрымку ў цяжкі перыяд.
Якая сума неабходна?
1500 € — аплата паслуг па афармленні дакументаў і экстрадыцыі цела на радзіму.