Дэсантнік з Салігорску, які зладзіў марш памяці Бандарэнкі, просіць падтрымкі ў складаны перыяд адаптацыі ў эміграцыі

  • Гісторыя

Руслана Акостку затрымалі 15 лістапада 2020 года, у той жа дзень, калі ён зладзіў сваё адзіночнае шэсце па Салігорску. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак, а потым распачалі крымінальную справу па арт.363 Крымінальнага кодэкса за «супраціў супрацоўніку міліцыі падчас аховы парадку». Суд скараў яго да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а ў красавіку 2022 года – да дадатковага года за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт.411 КК).

«У 2024 годзе я выйшаў з турмаў, і, паколькі мне пагражаў новы тэрмін пераследу з боку рэпрэсіўнага рэжыму, пакінуў краіну з адным заплечнікам і парай манет у кішэні, – успамінае Руслан. – Спачатку была Грузія, потым Турцыя. У выніку апынуўся ў Гішпанія».

Экс-палітвязень падаўся на прытулак у Гішпаніі. Спачатку жыў у лагеры, потым патрапіў у праграму для ўцекачоў, якая прадугледжвае вывучэнне мовы і наступнае працаўладкаванне. Аднак яго штомесячная дапамога ў памеры каля 220 еўра ледзь пакрывае базавыя патрэбы, у тым ліку харчаванне. Мужчына не можа дазволіць сабе нават элементарных рэчаў.

«Мне выдзяляюць каля 220 еўра ў месяц, якіх з цяжкасцю хапае нават на ежу, і я не магу купіць сабе звычайнага адзення. Акрамя таго, для заняткаў гішпанскай мовай і навучання працы мне патрэбен хаця б які-небудзь ноўтбук», – удакладняе беларус.

Падтрымайце Руслана, каб ён змог наладзіць побыт, адаптавацца ў новай краіне і пабудаваць новае жыццё ўдалечыні ад рэпрэсій.

Сума збору

€1500

€600 – ноўтбук для працы і навучання,
€150 – папаўненне мабільнай сувязі,
€750 – купля адзення, абутку і прадметаў побыту.

Сабрана:
€ 1 711 з 1 500