Падтрымка актывісткі, яка была асуджаная па «карагоднай справе» і ўцякла з хатняй хіміі

  • История

У 2020 годзе я выказвала нязгоду з дыктатурай, хадзіла на ўсе мітынгі, старалася прыкласці максімальныя намаганні для звяржэння гэтага рэжыму. 10 жніўня была збітая супрацоўнікамі, крыху пазней па нас пачалі страляць і расстралялі машыну. Гэтая жахлівая падзея не спыніла ні мяне, ні маіх сяброў, а наадварот, — дало яшчэ больш матывацыі выходзіць кожны дзень і выказваць сваю нязгоду з гвалтам, беззаконнем і дыктатурай.

У 2021 годзе мяне арыштавалі, без позвы і званка. Проста забралі з працы. На мяне завялі крымінальную справу па 342 артыкуле частка 1 КК РБ. Віну я не прызнала, на судзе выказала ўсё меркаванне аб рэжыме і аб яго рабах. У канчатковым выніку мяне прыгаварылі да хатняй хіміі тэрмінам у 1,5 гады.

Умовы для «палітычных» былі іншыя, больш жорсткія і строгія. Інспектары ўвесь час здзекаваліся, зневажалі, пагражалі. З-за артыкула ў мяне з'явіліся праблемы з працай і вучобай. Давялося забраць дакументы з універсітэта.

Калі пачалася вайна, ўмовы сталі яшчэ горшымі і мне сталі пагражаць калоніяй. Па гэтай прычыне мне прыйшлося нелегальна бегчы ў іншую краіну і прасіць там прытулку. Цяпер, чакаючы афармлення статуту бежанкі, я не магу працаваць і пакідаць краіну, ў якой знаходжуся. Мне б хацелася папрасіць падтрымкі на перыяд уладкавання ў новай краіне і падрыхтоўкі дакументаў.

Якая сума неабходна?

1500 € — аплата пражывання на найбліжэйшы час; прадукты харчавання; сродкі гігіены.

Сабрана:
€ 157 з 1 500