Дапамога палітвязню, які быў вымушаны бегчы з Беларусі ў сувязі з «карагоднай справай»

  • Гісторыя

Выступаючы супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў, я браў удзел ва ўсіх пратэстах, вулічных акцыях і дваровых ініцыятываў у сваім родным горадзе Берасці. Разам з іншымі актывістамі, мы арганізоўвалі плошчу і канцэрт гурта «Дай Дарогу». Пасля я аказаўся адным з абвінавачаных па «карагоднай справе».

У чэрвені 2021 года я даведаўся аб тым, што быў аб'яўлены ў вышук пасля таго, як мяне забрал наўпрост з працоўнага месца. Далей мне было выстаўлена абвінавачанне па арт. 342 ч.1. У верасні таго ж года быў звольнены з працы. У лістападзе быў вынесены прысуд 2 гады «хіміі» з накіраваннем у папраўчую ўстанову. У мяне былі канфіскаваныя дакументы і тэлефон.

Выбіраючы свабоду, ў студзені 2022 года я ўцёе з Беларусі. Калі прыехаў у іншую краіну, адзін са знаёмых сказаў, што на мяне збіраюцца заводзіць артыкул за нанясенне цялесных пашкоджанняў супрацоўніку. Мне да гэтага часу невядома, рухалася гэтая справа далей ці не. У чаканні афіцыйнага статусу, найбліжэйшыя паўгода я не магу працаўладкавацца на працу. Маю патрэбу ў сродках для арэнды жытла і падтрымання жыццядзейнасці.

Якая сума неабходна?

1430 € — аплата кватэры за першы і апошні месяц; аплата камунальных паслуг; прадукты харчавання і адзенне; сродкі сувязі.

:
€ 138
Збор завершаны. Сабрана: € 138