Сям'я Рэзнік

  • Гісторыя

Сын з 29.09.2020 г. знаходзіцца ў турме. Яму ставіцца ў віну артыкул 293 ч.2 (масавыя беспарадкі). Па гэтым артыкуле яму пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі. Сумленны, добры і спагадлівы, не любіць хлусню і несправядлівасць, вельмі любіць жывёл. Адна з апошніх фраз перад яго затрыманнем: «Я не магу абыякава глядзець, калі выходзяць безабаронныя жанчыны і дзяўчыны, ведаючы, чым яны рызыкуюць…»

Наша сям'я мае невялікі заробак, не маглі і раней дазволіць сабе нешта лішняе, а ў сувязі з сітуацыяй, якая склалася, і дадатковымі выдаткамі на дапамогу сыну ў турме, адваката і іншае прыходзіцца наогул вельмі цяжка. У сына таксама засталіся крэдыты ў банках, якія мы зараз аплачваем, наколькі спраўляемся.

Для выплаты крэдытаў і іншых выдаткаў нам патрэбная сума 16310 руб.
Падтрымка сына ў турме (перадачы, пераводы і інш.) – 5700 руб; крэдыты сына ў банках – 10610 руб.

:
€ 2 254
Збор завершаны. Сабрана: € 2 254