Падтрымка фігурантаў справы «Рэвалюцыйнага Дзеяння»

  • Гісторыя

Рэвалюцыйнае Дзеянне — актыўная і найстарэйшая з арганізацый анархістаў, доўгі час была рупарам супраціву анархістаў рэжыму Лукашэнкі. Напрыклад, у 2017 годзе анархісты ўзначалілі марш недармаедаў у горадзе Брэсце, у 2018 годзе перакрылі трасу М1 на выездзе з Брэста, пратэстуючы супраць будаўніцтва завода АКБ. Акрамя гэтага былі акцыі супраць прызыву ў войска, міліцэйскага гвалту, дыктатуры, агітацыя за самакіраванне, забаўстоўку, правы працоўных і студэнтаў. У 2017 годзе РД запусціла праект «Банда Лукі» — картатэку супрацоўнікаў рэжыму, які ўдзельнічае ў палітычных рэпрэсіях. Улетку 2020 года на канале РД выйшла відэа-інструкцыя, як удзельнічаць у счэпцы пратэстоўцаў. Цяпер шмат з гэтага ляжыць у аснове абвінавачванняў анархістаў па гэтай справе:

- Ст. 285 ч.1 Утварэнне або кіраўніцтва злачыннай арганізацыі (да 13 гадоў пазбаўлення волі)
 — Ст. 361-1 ч.1 Стварэнне альбо кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем (да 7 гадоў)
 — Ст. 130 ч.3 Распальванне расавай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ў складзе групы асоб (да 12 гадоў)
 — Ст. 293 ч.1 Арганізацыя масавых беспарадкаў (да 15 гадоў)

І яшчэ з дзясятак артыкулаў. Падрабязней, што ставяць у віну фігурантам «справы РД» — https://bit.ly/3E7B4P9

Паколькі на дадзены момант не ўсе сем'і атрымліваюць матэрыяльную дапамогу збоку, цяжар падтрымкі палітвязняў кладзецца на сваякоў і таварышаў на волі. Шмат хто з затрыманых не пражываў у Менску, але знаходзіцца ў Менскім СІЗА-1, што таксама можа ўскладняць перадачу прадуктаў і неабходных рэчаў. Пасля суда, на якім, відавочна, будзе абвінаваўчы прысуд, шмат хто з палітвязняў будзе этапаваны ў калоніі, дзе ім спатрэбяцца нейкія дадатковыя рэчы. Таму мы вырашылі арганізаваць збор для разавай дапамогі сем'ям палітвязняў напярэдадні суда, на які сваякам таксама неабходна дабрацца.

Фігурантамі справы праходзяць антыфашысты і анархісты:

Акіхіра Святаслававіч Гаеўскі-Ханада, Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч, Павел Аляксандравіч Шпетны, Андрэй Ігаравіч Марач, Мікіта Вадзімавіч Дранец, Аляксей Ігаравіч Галаўко, Данііл Рамановіч Чуль.
Двое анархістаў: Раман Халілаў і Зміцер Ляўчук, якія праходзяць па гэтай справе, пакінулі Беларусь і знаходзяцца на волі.

Якая сума неабходна?

5150 € — на падтрымку палітвязняў па гэтай справе, на першы час пасля этапу ў калонію і іх сем'яў.

:
€ 5 297
Збор завершаны. Сабрана: € 5 297