Я — былая палітзняволеная. У 2020 годзе прайшла праз звальненне па палітычных матывах. Нягледзячы на тое, што выхоўваю дзіця адна. У 2021 годзе была затрыманая ГУБАЗіКам. Затрыманне было балючым, страшным і зневажальным. Узгадваць гэта ня хочацца.
Праз год знаходжання ў СІЗА суд абвясціў мне вырак — 2 гады пазбаўлення волі.
За 2 гады невыноснай для жанчыны фізічнай катаргі я страціла здароўе. 2 гады я знаходзілася ў стрэсавым стане праз сталы боль і знявагі. 2 гады я была пазбаўленая магчымасці знаходзіцца побач з сынам.
Падчас майго адбывання пакарання маё дзіця было ўзята пад апеку маёй маці і я была абавязаная пакрываць выдаткі на яго ўтрыманне (гэта 398,76 у месяц). Мама не магла кампенсаваць гэтыя выдаткі за мяне, бо ў мяне ёсць непаўналетні брат, я сяджу і яна не магла мне не дапамагаць, яшчэ і даўгі за адваката трэ было аддаваць (адзін прыезд 200р., суд 250р., а судоў было 8).
Заробак у калоніі 7-10 рублёў і, на жаль, я не магла пакрыць усе выдаткі. Але я цешыла надзею аб тым, што па вызваленні ўбачу сваё дзіця. І вось, доўгачаканая гадзіна ўз'яднання надышла, але радасць сустрэчы азмрочыла неадкладны прывоз у РАУС, дзе мне адразу растлумачылі: «ты не такая, незвычайная зэчка, што вызвалілася». Раз у 2 дні я бачуся з інспектарам РАУС, да мяне дадому пару разоў на дзень прыязджаюць людзі ў форме, каб забраць дзіця, мне трэба пагасіць запазычанасць па аліментах якая ўтварыўся, пакуль я была ў зняволенні. Усе мае грашовыя сродкі арыштаваныя, ўся тэхніка канфіскаваная.
Мне вельмі сорамна і ніякавата прасіць аб дапамозе, але без падтрымкі неабыякавых людзей я не дам рады.
Якая сума неабходна?
1500 € — Пакрыццё выдаткаў на ўтрыманне дзіцяці, для таго, каб яно зноў было са мной.