Дапамога бацькам-пенсіянерам, сын якіх палітвязень

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

9 снежня 2021 года да майго сына і ягонай жонкі прыйшлі дадому, правялі ператрус і арыштавалі. Да 17 снежня яны знаходзіліся на Акрэсціна, потым былі пераведзеныя і па сённяшні дзень знаходзяцца ў СІЗА №1 на Валадарскага. Абвінавачваюцца па артыкуле 342 ч.1 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) па двух эпізодах (фатаграфіі з мірных пратэстаў).

Я пенсіянерка, якая не працуе (з 2011 года), бацька — інвалід 1 групы (анкалогія). На дадзены момант на паслугі адваката нашай сям'ёй было выдаткавана 3250 рублёў: 50 рублёў за першасную кансультацыю і па 400 рублёў за кожнае наведванне адваката. Мінімум 700 рублёў — на перадачы ў СІЗА. На гэта пайшлі ўсе ашчаджэнні, а частка грошай пазычана. Цяпер мы знаходзімся ў цяжкім фінансавым становішчы.
Акрамя звычайных бытавых патрэб, грошы цяпер таксама неабходныя для праходжання даследаванняў і на лекі бацьку, стан якога пагоршыўся пасля арышту сына. Па льготных рэцэптах выпісваюцца толькі лекі вытворчасці РБ, якія не дапамагаюць палепшыць якасць жыцця. Даводзіцца купляць імпартныя за свой рахунак. За прыватызацыю кватэры, ў якой мы цяпер пражываем, я выплачваю па 200 рублёў кожны месяц. Просім аб дапамозе ўсіх неабыякавых грамадзян, бо саматугам мы ўжо не даем рады.

Якая сума неабходна?

1450 € — аплата паслуг адваката; дапамога на аплату лекаў і баданняў здароўя бацькі палітвязня (УГД, ФГДС, КТ)

:
€ 2 406
Збор завершаны. Сабрана: € 2 406