Дапамога актывісту, якому давялося ўпершыню перажыць рэпрэсіі ва ўзросце 17 гадоў

  • Гісторыя

Я – малады актывіст, які займаўся ў Беларусі стварэннем БЧБ-сцягоў, значкоў, налепак, трафарэтаў для графіці ў выглядзе Пагоні. З-за маёй дзейнасці і грамадзянскай пазіцыі, на мяне стаў аказвацца палітычны ціск. У той час мне было 17 гадоў. Мяне шмат разоў выклікалі ў РАУС на допыты, забіраючы проста са школьных урокаў. Канфіскоўвалі ноўтбук, у якім сапсавалі тачпад і цвёрды дыск.

У траўні я знаходзіўся ў санаторыі, куды па мяне прыйшлі два супрацоўнікі міліцыі і сталі цікавіцца ў маёй суседкі аб маім знаходжанні. Я вырашыў у той самы дзень з'ехаць у Грузію. Невялікія ашчаджэнні ў мяне былі. Мая маці таксама з'яўляецца актывісткай, і на той момант яна ўжо тры месяцы знаходзілася ў Грузіі.

Першы час, груба кажучы, мне даводзілася выжываць для таго, каб аплачваць не самае лепшае жыллё і купляць прадукты. У 18 год я зрабіў гуманітарную візу і пераехаў у Польшчу, дзе знаходжуся дагэтуль. Я працую, але гэтых грошай не хапае для таго, каб жыць. Часам даводзіцца нават браць грошы з падушкі бяспекі.
Таксама праз адсутнасць тэхнікі, я не магу рабіць сваю афіцыйную працу — займацца графічным дызайнам і праграмаваннем. Буду вельмі ўдзячны кожнаму, хто дапаможа мне на час адаптацыі.

Якая сума неабходна?

1030 € — купля прадуктаў і сродкаў асабістай гігіены; аплата праязнога, квіткоў на цягнікі і аўтобусы; папаўненне мабільнага рахунку; аплата жылля і камунальных паслуг; інтэрнэт; паслугі прыбіральшчыка і вывазу смецця.

Сабрана:
€ 25 з 1 030