Дапамога рэпрэсаванаму лекару

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

У 2020-м годзе я вучыўся ў медыцынскім універсітэце. Я не мог абыякава глядзець на дзеянні Лукашэнкі і ўлады, таму браў удзел ва ўсіх акцыях пратэсту. Патрапіў на камеру. У кастрычніку 2020 года мяне выклікалі ў мясцовае РУУС і потым асудзілі па 23.34 КаАП на 15 базавых велічыняў.

Пазней, калі стала небяспечна выказваць сваё меркаванне, я сышоў у вучобу і атрымаў добрае размеркаванне. Я не з'ехаў з Беларусі адразу, бо не мог кінуць адпрацоўку, патрапіў у добры калектыў, у мяне быў крэдыт на жыллё і самае галоўнае — надзея, што больш за мяне гэта не закране. Аднак праз пару месяцаў мяне зноў затрымалі. На гэты раз ГУБАЗіК. Мяне катавалі і здзекаваліся. Затым былі 2 тыдні на ІЧУ, дзе для «палітычных» створаны максімальна цяжкія ўмовы. Пасля мяне перавялі на 2 месяцы ў СІЗА. Потым суд, які прызначыў мне «хімію».

Я змог пакінуць РБ і пляную пачаць новае жыцьцё. З-за таго, што ў мяне няма 3 гадоў стажу працы лекарам, мне трэба настрыфікаваць дыплом. А гэта нятанна. Я знаходжуся ў няпростай фінансавай сітуацыі і працую на складзе, каб забяспечваць сябе. Прашу аб дапамозе. Патрэбны сродкі на перавод усіх дакументаў і пацвярджэнне дыплома.
Дзякуй.

Якая сума неабходна?

2060 € — Арэнда жылля (месяц), настрыфікацыя дыплома, пераклад дакументаў, бытавыя выдаткі (праезд, адзенне, ежа), медыцынскія паслугі (з прычыны праблем са здароўем).

:
€ 2 070
Збор завершаны. Сабрана: € 2 070