Я з'яўляўся актыўным удзельнікам пратэстнага руху ў Берасці ў жніўні, верасні і кастрычніку 2020 года. Быў затрыманы і асуджаны па «карагоднай справе» па артыкуле 342 ч. 1. Мяне асудзілі на 1,5 года абмежавання волі і выпісалі штраф у памеры 30 базавых велічынь.
Знаходзячыся на судзе, я папярэджваў аб тым, што мне супрацьпаказана фізічная праца, бо раней у мяне была група інваліднасці. Аднак на гэтыя словы ніхто не звярнуў увагі. Калі я патрапіў на хімію пасля цяжкай фізічнай працы — маё здароўе пагоршылася. З прычыны моцнай нагрузкі я таксама атрымаў траўму тазасцегнавага сустава. У шпіталі сказалі, што я маю патрэбу ў аперацыі, а таксама — параілі імпартны сустаў. З ліпеня 2021 года я не працую па стане здароўя. Планую паправіць здароўе і жыць у Новай Беларусі, аднак цяпер маю патрэбу ў сродках для правядзення аперацыі.
Якая сума неабходна?
2800 € — аперацыя па замене тазасцегнавага сустава.