Арэнда часовага жылля для дваровага актывіста

  • Гісторыя

Добры дзень, я Джэйкун Павел Міхайлавіч. Са жніўня мінулага года — актывіст. Адзін з заснавальнікаў раённага руху «Вольная Лошыца».

Пападаў у рукі карнікаў некалькі разоў. Апошні раз быў арыштаваны супрацоўнікамі КДБ у кастрычніку 2020 году. Праходжу па справе аб масавых мерапрыемствах пад артыкулам 342 ч.1.

А з ліпеня 2021 года, за валанцёрскую дзейнасць яшчэ і пад артыкулам 293 ч.1. і г 2. Я быў вымушаны пакінуць РБ, каб пазбегнуць крымінальнага пераследу па палітычных матывах. Улічваючы, што я знаходжуся ў статусе асобы, якая чакае міграцыі, я не маю права працаваць. І ў такім выпадку ўтрымліваць сям'ю з двума дзецьмі становіцца цяжкім.

Чаканне статусу разглядаецца на працягу шасці месяцаў. Сродкі мне патрэбны хаця б на арэнду жылля.

Якая сума неабходна?

4120 € — арэнда кватэры на шэсць месяцаў і аплата камунальных паслуг.

:
€ 137
Збор завершаны. Сабрана: € 137