Я проста стамілася ад гэтай несправядлівасьці дзяржавы. Колькі было пройдзена крокаў пасля 9 жніўня не палічыць. Але пачалося ўсё пазней.
Нехта з «неабыякавых» убачыў БЧБ стужку ў маёй машыне (праз год). І пачаліся пагрозы ад участковага, суд, штраф. Са школы званкі, што ў дзіцяці на дзённіку і тэлефоне незарэгістраваная сімволіка….Я хачу хадзіць у БЧБ уборы і ведаць, што мяне не заграбуць. Жадаю каб сын «упрыгожваў» свае рэчы любымі кветкамі, якія ЯМУ падабаюцца.
Таму прынятае рашэнне з'ехаць з дзіцем у іншую краіну, як мага раней. У судзе я сказала, што не збіраюся папаўняць казну. І пакуль справа на абскарджанні ў нас з сынам ёсць час.
Якая сума неабходна?
1545 € — Неабходная сума для арэнды кватэры, куплі ежы, афармленні дакументаў і пераезду на першы час.