Дапамога былой палітзняволенай у пераездзе праз пагрозы новага крымінальнага пераследу

  • Гісторыя

Пасля жніўня 2020 года жыццё маёй сям'і падзялілася на да і пасля. Да — мая сям'я жыла спакойна, ні ў чым не мела патрэбы, добрая праца, ў дзіцяці школа. Пасля — ў 2020 годзе я была асуджана па арт. 23.34.

У 2021 годзе была затрымана паўторна па арт. 342.1 і змешчана ў СІЗА. Праз 7 месяцаў пад арыштам адбыўся суд, дзе мяне скаралі на 3 гады хатняй «хіміі» на. У 2022 годзе зноў затрымалі па арт. 19.11, далі штраф і парушэнне рэжыму. З таго часу налічвалася ўжо 3 парушэнні.

Супрацоўнікі абяцалі пасадзіць мяне. Я страціла адну працу і не паспела пачаць другую, мы з сям'ёй прынялі рашэнне аб пераездзе. Дзіця згоднае на ад'езд праз праблемы у школе. Раней было супраць, сыходзячы з падзей, якія адбываліся, але, параіўшыся са сваякамі, прыйшлі да высновы, што лепш з'ехаць. Будзем удзячныя кожнаму, хто падтрымае нас на гэтым шляху.

Якая сума неабходна?

1236 € — аплата дарогі, жылля, харчавання на першы час, пакуль не ўладкуемся на новым месцы.

:
€ 1 827
Збор завершаны. Сабрана: € 1 827