Фінансавая дапамога для рэлакацыі

  • Гісторыя

Мяне клічуць Дзяніс і я вельмі прашу вашай дапамогі. У лютым 2021 года быў незаконна затрыманы і асуджаны па арт. 23.34, за размяшчэнне ў сетцы Інстаграм інфармацыі, якая датычыцца народнага супраціўлення, а таксама свабодных разважанняў на дадзеную тэму. Тэрмін знаходжання ў ІЧУ-7 сутак (12-19 лютага). Пасля выхаду з ІЧУ мяне пачалі пераследаваць і пагражаць.

Цяпер я знайшоў працу ў Польшчы і хачу з'ехаць, бо заставацца ў роднай краіне для мяне зараз небяспечна. Але з прычыны цяжкага фінансавага становішча сям'і не маю магчымасці для далейшага пераезду. Хацелася б папрасіць аб аказанні фінансавай дапамогі для далейшай рэлакацыі, у т.л. з прычыны адсутнасці бяспекі на тэрыторыі Беларусі.

Якая сума неабходна?

550€ — Запрашэнне-80€, візавы збор-11€, паслугі візавага цэнтра-33€, страхоўка-30€, білет на аўтобус да Варшавы-20€, білет да месца размяшчэння (Стрыкув/Познань) работы-10€, ПЦР -ТЭСТ-33 €, выдаткі на пражыванне / харчаванне (першы месяц да заработнай платы)-316 €.

:
€ 35
Збор завершаны. Сабрана: € 35