Вярнуцца да іншых Ініцыятываў

Вымушаная рэлакацыя актывіста і ўладальніка незалежнага інтэрнэт-СМІ

Пасля арышту кіраўніка грамадскай арганізацыі «Альтэрнатыва» Алега Корбана (абвінавачваўся па ч. 1 і ч.2 артыкула 342 КК, «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), каб пазбегнуць затрымання і арышту, быў вымушаны з'ехаць ва Украіну. Адразу пасля таго, як я выехаў з Беларусі, СК пачаў актыўна шукаць мяне па месцы жыхарства і рэгістрацыі. Я быў выкліканы на допыт. Пасля таго, як органы следства ўпэўніліся, што мяне няма на тэрыторыі Беларусі, мне прапанавалі з'явіцца ў СК па прыездзе на радзіму.

У канцы верасня 2021 года мяне зноў стала шукаць міліцыя. Мяне актыўна шукаюць на адрас рэгістрацыі ў Беларусі. Таксама я з'яўляюся ўладальнікам (журналістам) незалежнага рэгіянальнага сайта «Віцебскі кур'ер news». Затрымліваўся міліцыяй пры асвятленні пратэстных маршаў у горадзе Віцебску. У цяперашні час адмініструю дадзенае незалежнае інтэрнэт-СМІ. З-за наступстваў хваробы не магу паўнавартасна працаваць і маю патрэбу ў лячэнні. У сувязі са складанай жыццёвай сітуацыяй мне неабходна матэрыяльная дапамога.

Якая сума неабходна?

1500 € — Жыллё, харчаванне, медыцына, адзенне (абутак), ноўтбук для працы.

Збор завершаны. Сабрана: € 90