Дапамога Інзе Рэйдольф — палітзняволенай, якая уцякла з дзіцём з хатняй «хіміі»

  • Гісторыя

Мяне завуць Рэйдольф Інга. 13 кастрычніка ў Бабруйску была затрыманая супрацоўнікамі крымінальнага вышуку. У гэты ж дзень мяне прывезлі на ІЧУ на Акрэсціна, там я правяла 7 дзён, пасля чаго мяне перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага ў Менску.

Знаходзілася пад вартай 3 месяцы. 19 студзеня вынеслі прысуд па арт. 342,ч. 1, прызначылі 2,5 гады хатняй «хіміі». Так як я адна выхоўваю 8-гадовага сына, адпаведна і ён знаходзіўся пад «арыштам», бо я не мела магчымасці свабодна з ім кудысьці перамяшчацца.

Дзіця перанесла стрэс, бо нагляд прыходзіў як увечары, так і ўначы, адпаведна дзіця не спала. Так як у яго дыхавіца, яму нервавацца непажадана, я вырашыла бегчы разам з ім. Беглі без якіх-небудзь рэчаў, у апошні момант атрымалася пазычыць 70 даляраў. На дадзены момант грошай адпаведна няма зусім. На дадзены момант у Варшаве.

Якая сума неабходна?

3100 € — аплата жылля; набыццё неабходных рэчаў.

:
€ 3 254
Збор завершаны. Сабрана: € 3 254