Чалавек быў моцна збіты «невядомымі» і трапіў у шпіталь з адкрытай чэрапна мазгавой траўмай. Білі выключна па галаве. Пабываў у коме, але намаганнямі ўрачоў вярнуўся. Перахварэў на ковід у БХМД і перанёс 2 аперацыі.
У дадзены момант не размаўляе і нават слаба рухаецца.
Патрэбныя сродкі для аднаўлення і рэабілітацыі ў Нямеччыне, т.я. у нашай краіне адсутнічае сістэмная рэабілітацыя такіх пацярпелых. За кабінетам следчага нам было сказана, што збілі па палітычных матывах. Намякнулі, што раз даюць нам яго лячыць, то трэба лячыць і маўчаць.
Якая сума неабходна?
5150 € — Сродкі неабходныя на рэабілітацыю ў Германіі.