Дапамога ў рэабілітацыі беларусу, які ваяваў ува Ўкраіне

  • Гісторыя

Я беларускі добраахвотнік з пазыўным Айван.

У 2022 годзе, калі пачалася поўнамаштабная вайна ўва Ўкраіне, я адразу ж далучыўся да добраахвотніцкага руху і пачаў выконваць баявыя задачы ў складзе падраздзялення Ігара Янкі.

Я браў удзел у баях за вызваленне Кіеўскай і Харкаўскай вобласцяў. Пасля паспяховага выканання задач я атрымаў падзяку ад кіраўніка Харкаўскай адміністрацыі за абарону горада Харкаў.

На дадзены момант я звольніўся па стане здароўя пасля кантузіі. У мяне моцна пагоршыўся псіхалагічны стан, з'явіліся панічныя напады і дэпрэсія.
Пасля кантузіі я нейкі час праходзіў лекаванне ў шпіталі ўва Ўкраіне, але цяпер ужо два месяцы знаходжуся ў Еўропе. Жадаю паправіць здароўе, каб у мяне была магчымасць вярнуцца ў шыхт і з новымі сіламі прыступіць да выканання баявых задач з групай.

Сума збору:

€2300 Мне трэба прайсці нейралагічнае абследаванне, МРТ і рэабілітацыю пасля кантузіі і ПТСР. Таксама ў гэты час неабходна арандаваць жыллё.

:
€ 2 325
Збор завершаны. Сабрана: € 2 325