Падтрымка Рэгіны Лавор, якая была вымушана пакінуць Беларусь праз пагрозу

  • Гісторыя

Я, Лавор Рэгіна, асуджаная па артыкуле 369 на два гады хатняй хіміі.

Культуролаг і музеязнаўца, стваральніца і першая дырэктарка Іўеўскага музея нацыянальных культур.

Усё сваё сумленнае жыццё я займаюся адраджэннем беларускай мовы, культуры, традыцый і рамёстваў Беларусі. Прымала ўдзел ва ўсіх маршах і мітынгах у горадзе.

За што неаднаразова затрымлівалася, як супрацоўнікамі мясцовага РАУС, так і супрацоўнікамі АМАПа. Мяне змяшчалі ў ізалятар, неаднаразова судзілі па адміністратыўых справах.

У снежні 2020 года да мяне прыйшлі з ператрусам і стала зразумела, што супраць мяне ўзбуджана крымінальная справа. У перыяд са снежня 2020 года да суда я знаходзілася пад закладам. У гэты час я пісала звароты і скаргі ў РАУС, следчы камітэт, пракуратуру, МУС. Суд доўжыўся два месяцы.

17 верасня 2021 года суд Іўеўскага раёна абвясціў мне вырак — 2 гады абмежавання волі без накіравання ў ВУАТ. Ужо з першых дзён пастаноўкі на ўлік на мяне пачала ціснуць інспекцыя.

Мне было забаронена ўсё: хадзіць у касцёл, карыстацца прыбіральняй на вуліцы, сустрэчы з мамай (ёй 86 гадоў) і іншымі сваякамі. Ніхто не наймаў на працу, таму я адкрыла рамесны бізнэс. Але фактычна не магла працаваць. Мне не дазвалялі выязджаць на закупы матэрыялаў для дзейнасці, я не магла прадаваць свае вырабы, бо ў суботу і нядзелю наогул нельга было выходзіць з дому.
Праз месяц у мяне з'явілася першае парушэнне, праз два тыдні другое. І дзесяць сутак ШІЗА. Я аб'яўляла галадоўку супраць умоваў утрымання. Праз некалькі месяцаў атрымала трэцяе парушэнне і зноў ШІЗА.

Пасля гэтага мне ўдалося пратрымацца 10 месяцаў. Моцны ціск і правакацыі пачаліся напрыканцы студзеня. Да мяне прыходзілі з праверкамі па 5-6 разоў на дзень. У асноўным у начны час. Мяне нават два разы ноччу вадзілі на медагляд на наяўнасць алкаголю. Так у сакавіку была праведзена 61 праверка.

12 красавіка мяне забралі з дому ў кайданках нібыта за парушэнне рэжыму, маўляў, не адчыніла дзверы супрацоўніку падчас праверкі. Я знаходзілася ў ШІЗА з 12 па 22 красавіка.

Мяне прымушалі распранацца дагала на відэакамеру, трымалі ў адзіночнай камеры без ацяплення, без матраца, коўдры, бялізны, без прагулак, без перадач, чатыры разы на дзень выводзілі на ператрус у кайданках, два разы за ноч прымушалі ўставаць з ложка і называць сваё імя і артыкул.

Уключана ў спіс экстрэмістаў. 22 красавіка я выйшла з ізалятара і адразу з'ехала з Беларусі. Цяпер я вымушана звярнуцца па фінансавую дапамогу, бо уцякала толькі з адным заплечнікам.

Патрэбная дапамога на жыллё і медыцынскую рэабілітацыю.

Якая сума неабходна?

2000 € — На медыцынскую дапамогу. На жыллё (пакуль шукаю працу) На прадметы першай неабходнасці.

:
€ 2 040
Збор завершаны. Сабрана: € 2 040