Добры дзень.
Я ўдзельнічаў у пратэстах і два разы адсядзеў на сутках (у жніўні і лістападзе 2020 года).
У 2021 годзе я з'ехаў ўва Украіну, але пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ пераехаў у Чэхію. Там я падаўся на міжнародную абарону.
І вось, нядаўна я атрымаў адмову.
Думаю, праблема ў тым, што чэшскія ўлады не маюць поўнага ўяўлення аб беззаконні, якое адбываецца ў нашай краіне. А таксама ў тым, што Беларусь — суагрэсар у гэтай вайне.
Я вырашыў абскардзіць рашэнне праз суд.
Па-першае, у мяне даволі вялікі набор дакументаў, якія пацьвярджаюць, што я не магу вярнуцца бяспечна ў Беларусь. Па-другое, я спадзяюся змяніць стаўленне да беларусаў і сваім прыкладам аблегчыць ім атрыманне палітычнага прытулку ў Чэхіі.
Таму я наняў адваката і сабраў дакументы. Мы склалі заяву і накіравалі яе ў суд.
Збор ананімны, таму што мае сваякі цяпер у Беларусі, і я баюся за іх бяспеку.
Сума збору:
€825 Менавіта на такую суму адвакат выставіў мне рахунак.