Я патрапіў у цяжкую сітуацыю. Я ўдзельнічаў у пратэстах з самага пачатку, але потым скончыў. Я разумеў, што мы не пераможам. Не было дакладнага плана і каардынацыі. Прыйшлося 25 кастрычніка 2020 года адсядзець 15 сутак і на Акрэсціна.
26 красавіка 2021 года прыйшлося з'ехаць з Беларусі, бо па мяне прыйшлі. Я з'ехаў у Расею, бо ў мяне не было візы.
Пасля гэтага я паехаў ва Украіну і жыў там некаторы час, але як пачалася вайна, давялося з'ехаць у Польшчу, дзе я і цяпер знаходжуся.
Пасварыўся 8 дзён таму са сваёй сям'ёй і застаўся на вуліцы без фінансавых сродкаў. У сям'і я адзін толькі працаваў, маці не можа працаваць з прычыны хваробы, а астатнія чальцы сям'і — гэта непаўналетнія дзеці. Іх на працу не ўладкуеш.
На жаль, усе мае заробленыя сродкі сыходзілі на прадукты і на арэнду жылля. Адкладаць і збіраць не ўяўлялася магчымым.
У дадзены момант я ўжо падаўся на міжнародную абарону і знаходжуся ў лагеры для бежанцаў. Прашу вашай дапамогі, каб зняць жыллё і купіць прадуктаў на першы час, пакуль не знайду працу.
Якая сума неабходна?
615 € — Ежа, выдаткі на транспарт, самае таннае жыллё.